Яго прачытаюць праз 50 гадоў

17 жніўня стартаваў раённы конкурс “Пасланне піянерам будучыні”.

Ён прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя піянерскага руху, скіраваны на падтрымку таленавітай моладзі, умацаванне сувязі пакаленняў, прывіццё патрыятызму і любові да Радзімы.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзелам адукацыі райвыканкама, газетай “Перамога”, Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем.

Як расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце цэнтра дадатковай адукацыі Іна Дзедава, конкурс праводзіцца сярод піянерскіх дружын установаў адукацыі Дзятлаўшчыны па ўзроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-14 гадоў, прычым удзельнікамі могуць быць як асобныя вучні, так і піянерскія атрады.

Прадугледжана 3 конкурсныя этапы. Першы – школьны, праводзіцца ў піянерскіх дружынах установаў адукацыі з 17 жніўня па 3 верасня. Яго прызёры, якія занялі 1-3 месцы ў кожнай узроставай катэгорыі, прымуць удзел у раённым этапе (паўфінале). Ён пройдзе 5-10 верасня і таксама вызначыць прызёраў кожнай узроставай катэгорыі. На апошнім (фінальным) этапе 12-15 верасня выберуць адну работу, якая стане фіналістам. Менавіта гэта пасланне будзе закладзена ў капсулу ў Дзень народнага адзінства для будучых пакаленняў.

Для ўдзелу ў паўфінале работы-пераможцы школьнага этапу дасылайце на электронны адрас: dtddt@grodn0-region.by не пазней за 10 верасня.

Па аб’ёме яны не павінны перавышаць 2 старонкі друкаванага ці рукапіснага тэксту фармату А-4, шрыфт “Тimes New Roman”, памер 14, дапускаецца выкарыстанне аўтарскай ілюстрацыі не больш за10х10 сантыметраў. На тытульным лісце павінны быць пазначаны імя, імя па бацьку аўтара, узрост, назва піянерскага атрада, піянерскай дружыны, установа адукацыі, адрас і тэлефон. Конкурсныя матэрыялы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

Журы будзе ацэньваць пасланні ўдзельнікаў па наступных крытэрыях: ідэйнасць зместу; паслядоўнасць думак; творчы падыход; вытрыманасць стылю; паўната раскрыцця тэмы; адпаведнасць палажэнням конкурсу.

Узнагароджанне пераможцаў кожнай узроставай катэгорыі пройдзе напярэдадні Дня народнага адзінства ці ў час свята. Усе аўтары атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка раённага конкурсу “Пасланне піянерам будучыні”. Пераможцы кожнай узроставай катэгорыі будуць адзначаны адпаведнымі дыпломамі 1-3 ступеняў. Пасланне-пераможца фінальнага этапу будзе закладзена ў капсулу, якую мяркуецца адкрыць праз 50 гадоў – у 2072 годзе. Лепшыя пасланні будуць надрукаваны на старонках раённай газеты “Перамога”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago