Да Года народнага адзінства ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе педагогамі праводзіцца шэраг выхаваўчых мерапрыемстваў, экскурсій, рэалізоўваюцца праекты, ініцыятывы.
Адной з такіх дзіцячых ініцыятыў стала пасадка яблыневай алеі на прышкольным участку сумесна з прадстаўнікамі соцыума: старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандрам Аляксандравічам Ядэйка, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Хвінявічы” Ганнай Ігараўнай Федарэвіч, дырэктарам вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Аляксандрам Міхайлавічам Дубовікам.
Пры спонсарскай дапамозе мясцовай гаспадаркі на прышкольным участку было высаджана 20 саджанцаў яблынь. Цяпер кожны клас, дашкольныя групы будуць мець “сваё” дрэўца.
Адметна, што вучні ўключаны ў сацыяльна значную грамадскую дзейнасць, працягнута традыцыйная практыка правядзення пасадкі пладовых дрэваў на прышкольным участку: гэта ўжо чацвёрты яблыневы сад у гісторыі школы.
Дадзенае мерапрыемства выпрацоўвае ў навучэнцаў каштоўнасныя адносіны да працы, адказнасць за справу, ініцыятыўнасць і жаданне працаваць на карысць аграгарадка, сваёй малой радзімы.
Няхай маладыя яблынькі растуць разам з дзецьмі.
Марына НЯЧАЙ,
дырэктар Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…
Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…