У Дзятлаве супрацоўнік дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Іван Ваўчкевіч выратаваў рыбака, які тануў.

16 кастрычніка ў 16.38 у Дзятлаўскі райаддзел Міністэрства па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што ў райцэнтры на возеры ў раёне вуліцы Фогеля тоне чалавек. Да месца выкліку неадкладна накіраваліся ратаўнікі.

Калі прыбылі на месца, убачылі пацярпелага мужчыну на беразе возера. Рыбака выцягнуў з вады супрацоўнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Іван Ваўчкевіч. Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аказалі дапамогу па дастаўцы пацярпелага да аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі. З дыягназам пераахаладжэнне мужчыну шпіталізавалі ў раённую бальніцу.

Стала вядома, што 57-гадовы жыхар райцэнтра на возеры з лодкі лавіў рыбу. У нейкі момант паспрабаваў устаць, але страціў раўнавагу і ўпаў у ваду. Глыбіня возера каля 3,5 метраў.

Супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы прапаршчыкі міліцыі Іван Ваўчкевіч і Аляксей Сілаў, калі праязджалі міма возера, убачылі перавернутую лодку і чалавека ў вадзе. Іван паплыў на дапамогу, а яго напарнік выклікаў да месца здарэння службу выратавання і хуткую медыцынскую дапамогу.

Марта МІЛАШ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

11 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

11 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

13 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago