Па выніках праведзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці гарачай лініі, на якую звярнулася 28 жыхароў з шасці раёнаў і абласнога цэнтра, вырашаны шэраг пытанняў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Так, у горадзе Лідзе адноўлена цэментна-бетоннае пакрыццё вуліцы ў мікрараёне “Поўнач”. У аграгарадку Пагародна Воранаўскага раёна абноўлена разметка дарожнага палатна, на выдзеленай пешаходна-веласіпеднай паласе ўстаноўлены дарожныя знакі “Пешаходная і веласіпедная дарожка з сумешчаным рухам”, для абмежавання хуткасці руху паблізу скрыжавання вуліца абсталявана штучнымі няроўнасцямі. У гарпасёлку Воранава выкананы бягучы рамонт праезду з вуліцы Кастрычніцкай да ветэрынарнай лячэбніцы шляхам падсыпкі пакрыцця праезнай часткі асфальтагранулятам. У абласным цэнтры праведзена ўладкаванне пешаходных дарожак з устаноўкай бартавога каменя, ліквідавана ямачнасць дарожнага палатна на чатырох прыдамавых тэрыторыях, праведзена абрэзка і знос аварыйных дрэў, вываз смецця і галінак, на асобных прыдамавых тэрыторыях устаноўлены інфармацыйныя таблічкі аб забароне выгулу хатніх жывёл.
Запланаваныя да выканання ў ІІІ квартале работы па добраўпарадкаванні застаюцца на кантролі ў Камітэце.
Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Малако ў Беларусі называюць “белым золатам”, а малочную прадукцыю пад беларускімі брэндамі любяць і цэняць…
Дворецкий сельский исполнительный комитет информирует, что в районной газете «Перамога» от 8 июля 2026 года…
Дисциплина цен находится под постоянным пристальным контролем со стороны государства. Комитетом государственного контроля Гродненской области…
В средствах массовой информации по прежнему актуальна тема зарплаты в конвертах. Комитет госконтроля Гродненской области…
Для оперативного устранения последствий ураганных ветров, прошедших на территории Островецкого опытного лесхоза, дополнительно переброшены силы…
В Беларуси намолотили более 7 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…