У рамках мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася канцэртная праграма артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.  Перад дзятлаўчанамі выступілі  салісты музычнага тэатра ў суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра.

Аснову праграмы склалі песні ваеннай тэматыкі. Разам з песнямі беларускіх аўтараў прагучалі добра вядомыя кампазіцыі ваенных гадоў — “Смуглянка”, “Тальянка”, “Эх, путь-дорожка”, “Эх, Андрюша”.

IMG_5658

IMG_5634s

IMG_5580

Завяршылася праграма, удзел у якой прыняла і ўраджэнка Дзятлаўшчыны Алла Аўдзейчык своеасаблівым гімнам Вялікай  Перамозе — песняй “Дзень Перамогі”, якую гледачы слухалі стоячы.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Б. ВАРНЫ

About Author
administrator
View All Articles
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации