Сардэчна запрашаем вас 20 чэрвеня 2015 г. на свята горада Іўе “Пад адзіным небам”
У праграме свята:
09.00 – 16.00 – выстава вытворчасці прадпрыемстваў раёна – пл.Камсамольская.
10.00 – 11.30 – службы ў храмах горада “За еднасць народаў, за мір у роднай краіне”.
11.00 – 11.30 – адкрыццё гістарычнай дошкі “Арыянская школа” – вул. Карла Маркса, каля касцёла.
11.30 – 12.00 – ускладанне кветак да помнікаў ў скверы г.Іўе.
Плошча Камсамольская
11.30 – 12.00 – святочнае шэсце вернікаў да памятнага знака “У гонар дружбы і згоды канфесій г.Іўе”.
12.00 – урачыстае адкрыццё свята горада “Пад адзіным небам”.
13.00 – святочнае шэсце на набярэжную возера па вуліцы Карла Маркса.
Канцэртная пляцоўка набярэжнай возера
13.15 – 13.40 – плац-канцэрт духавога аркестра вайсковай часці Лідскага пагранатрада.
13.45 – урачыстае ўшанаванне “Ганаровы жыхар горада Іўе”, прывітальныя словы ад запрошаных гасцей, гарадоў-пабрацімаў.
14.00 – 17.00 – акцыя “Фейс-Арт”.
14.30 – выступленне мужчынскай вакальнай групы “Ваганты” г.Мінск.
15.30 – урачыстае адкрыццё свята “Сабантуй”.
15.30 – канцэрт удзельнікаў народнай эстраднай студыі “Міраж” Смаргонскага раёна.
16.30 – канцэрт ансамбля народнай песні “Вясёлка” Воранаўскага раёна.
17.30 – канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Кемеліна” аддзела культуры і вольнага часу аг.Рытані і аг. Кемелішкі Астравецкага раёна.
18.30-канцэрт творчага калектыву з горада-пабраціма Кайшадорыс Літоўскай Рэспублікі.
20.00 – канцэрт Рыгора Лавыша, удзельніка праекта “Голас”.
21.30 – канцэрт поп-рок- групы “Hurма” г.Мінск.
22.30 – 23.30 – дыскатэка для моладзі, файер-шоў.
ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”
24.00 – 04.00 – пена-лазернае шоў для моладзі (кошт 50 000 руб).
Працуюць пляцоўкі:
– вуліца рамёстваў “Непаўторныя фарбы роднай зямлі”,
– фальклорна-гульнёвыя падворкі,
– дзіцячая пляцоўка,
– спартыўная пляцоўка.
Вас чакаюць катамараны, байдаркі на возеры, лыжа-ролерная траса і гандлёвыя рады.
Аргкамітэт.