У рамках акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Выбіраем студатрад”, якая папярэднічае працоўнаму семестру 2017 года, на Дзятлаўшчыне вызначаны арганізацыі, якія будуць прымаць на працу студатрадаўцаў. У раёне будуць функцыянаваць экалагічны, сельскагаспадарчы, сэрвісны студэнцкія атрады.
Часовыя рабочыя месцы для сезоннай занятасці моладзі сёлета прадаставяць Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе 10 чалавек будуць працаваць падсобнымі рабочымі і на пераборцы ягад і грыбоў. КСУП “Белагурна” прапануе работу на збожжаскладзе, праполку буракоў, уборку камянёў для 15 студатрадаўцаў. Камунальныя сельскагаспадарчыя унітарныя прадпрыемствы “Слава працы”, “Русь-Агра”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы” будуць чакаць работнікаў для відавой праполкі (усяго тут будуць працаваць 115 студатрадаўцаў). 30 маладых людзей будуць працаваць у ААТ “Граніт-Агра” ў час жніва на збожжасушыльных комплексах. Такі ж від работ моладзі прапаноўваюць КСУП “Дварэц-Агра” (прыме 10 работнікаў), “Вензавец” (прыме 15 работнікаў), “Войневічы” (прыме 15 работнікаў). Усяго ў пералічаных арганізацыях летам 2017 года будуць працаваць 210 студатрадаўцаў.
К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”