На Новаяльнянскім выбарчым участку сёлета восем маладых людзей будуць галасаваць упершыню. Усе яны атрымаюць падарункі, якія дапамогуць ім запомніць важны дзень у іх дарослым жыцці.

З гэтай падзеяй Лізавету Калюта павіншаваў старшыня камісіі Юрый Габрусік і ўручыў дзяўчыне кнігу “Сімвалы суверэннай Беларусі” і майку з надпісам “Мой голас першы”.

Лізавета Калюта падзялілася сваімі ўражаннямі:

– Першыя ў маім жыцці выбары – вельмі хвалюючая і важная падзея.

Лічу, што яны маюць значэнне і для ўсіх беларусаў. Кожны голас, які аддаём за будучыню нашай краіны, неабходны і цэнны. Нам трэба зрабіць правільны выбар, бо ад кіраўніка краіны залежыць дабрабыт і якасць жыцця ўсіх землякоў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Похожие публикации