Выбары-2025. Марына Лашкоўская: “Яшчэ раз аб тым, чаго дасягнулі”

Чарговая дыялогавая пляцоўка ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта “Прэзідэнцкая рэспубліка” Беларускай партыі “Белая Русь” прайшла ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

З педкалектывам сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.

– Праект прысвечаны кампаніі па выбарах Прэзідэнта, якая праходзіць у Беларусі. Яго мэта – данесці да людзей праўдзівую і дакладную інфармацыю, яшчэ раз пагаварыць аб тым, чаго беларусы дасягнулі за гады незалежнасці, каб у кожнага была магчымасць зрабіць свой выбар на аснове фактаў і рэальных спраў, – адзначыла Марына Лашкоўская.

Яна расказала аб напрамках развіцця Беларусі, прадставіла пераканаўчыя факты аб дасягненнях беларускай эканомікі ў розных сферах развіцця.

Аляксандр Бараноўскі больш дакладна спыніўся менавіта на дасягненнях Дзятлаўскага раёна, акцэнтаваў увагу на тым, што сёлета па выніках рэйтынгу Дзятлаўшчына ўвайшла ў дзясятку лепшых раёнаў Беларусі, вядома ж, дзякуючы працы ўсіх дзятлаўчан. Наш раён актыўна развіваецца, становіцца больш камфортным і прывабным для жыцця, што адзначаюць і самі жыхары. Тое ж адбываецца і ў іншых рэгіёнах рэспублікі. За тры дзесяцігоддзі незалежнасці пасля выбрання першага Прэзідэнта наша дзяржава зрабіла значныя крокі наперад. Па падліках навукоўцаў Беларусь сёння можа пракарміць да 30 мільёнаў насельніцтва. Маладое пакаленне не ведае, што такое дэфіцыт тавараў. У гэтыя набыткі ўкладзена шмат намаганняў беларусаў, у тым ліку лідара дзяржавы. Цяпер мы на парозе важнай падзеі: 26 студзеня адбудуцца выбары Прэзідэнта. Каб і надалей захаваць, што маем, мір і стабільнасць у краіне, трэба праявіць сваю грамадскую адказнасць, прыйсці на выбарчыя ўчасткі, аддаць голас свядома і ўзважана.

Напярэдадні светлых і дарагіх сэрцу святаў – Нараджэння Хрыстова і Новага года – Аляксандр Станіслававіч пажадаў прысутным і ўсім дзятлаўчанам сустрэць іх у шчасці, радасці, дабрабыце, захаваць і надалей самае каштоўнае – мір і спакой.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае
administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

9 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

11 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

12 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago