17 дзятлаўчан прыцягнуты да адказнасці. Пагаварылі пра наступствы экстрэмісцкай дзейнасці

У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адбылася сустрэча з асобамі, якія ў перыяд з 2020 года і па сёння траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў за правапарушэнні, што пападаюць у такую катэгорыю, як праяўленне экстрэмізму, а таксама якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Ім давялі інфармацыю прафілактычнага характару, каб не паўтарыліся выпадкі ўдзелу ў супрацьпраўных дзеяннях.

У рамках сустрэчы пагаварылі пра асноўныя этапы выбарчай кампаніі. Аб падрыхтоўцы да яе, патрабаваннях да кандыдатаў у прэзідэнты расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго патлумачыў прысутным, што падразумяваецца пад паняццем экстрэмізм, нагадаў аб адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства. Так, напрыклад, за перашкоду ажыццяўленню выбарчых праў і рабоце выбарчых камісій, паводле Крымінальнага кодэкса РБ, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Напрыканцы начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Шчурскі падрахункаваў:

– Часцей за ўсё фіксаваліся правапарушэнні за парадук арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў; абразу прэзідэнта, прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. За гэта можна атрымаць штраф, арышт або абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Памятайце, што адказнасць прадугледжана за дзеянні, звязаныя з выкарыстаннем недзяржаўнай сімволікі, атрыбутыкі ў сацыяльных сетках, што кваліфікуецца як адзіночны пікет; за выраб, распаўсюджанне, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або яе прапаганду.

Асаблівую ўвагу звяртаю на тое, што на сёння матэрыялаў і крыніц, якія прызнаны экстрэмісцкімі, не менш за чатыры тысячы. За падпіскі на іх, каментарыі або лайкі прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт. У бягучым годзе ў нашым раёне ў 17 выпадках грамадзяне былі прыцягнуты да такой адказнасці.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago