На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца датэрміновае галасаванне. У выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюць актыўны ўдзел моладзь, пенсіянеры, работнікі арганізацый раёна і лідары грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Для начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” гэта магчымасць наведаць Новаяльнянскую сярэднюю школу імя А. А. Шаўчук, дзе працавала больш чым паўтара дзесяцігоддзі, бо цяпер тут размяшчаецца выбарчы ўчастак № 16.
Марына Яўгеньеўна расказала, чаму заўсёды галасуе датэрмінова:
– Мне сёння вельмі прыемна наведаць родную школу ў ролі выбаршчыка. Я з’яўлялася кіраўніком гэтай установы адукацыі на працягу 15 гадоў. Галасую датэрмінова згодна са сваім унутраным прынцыпам: тое, што можаш зрабіць сёння, не адкладвай на заўтра. Калі працавала ў школе, пастаянна была старшынёй участковай камісіі па выбарах і заўсёды ў ліку першых галасуючых. Выбары Прэзідэнта – важная палітычная падзея для ўсёй краіны і жыцця кожнага чалавека. Грамадзянскі абавязак і проста справа сумлення кожнага з нас прыйсці на ўчастак і аддаць свой голас за будучыню нашай краіны, за мір, стабільнасць і спакой.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…