Сустрэчы ў калектывах. Галоўнае, каб  была стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні

Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з працоўным калектывам Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” сустрэліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. На сустрэчы таксама прысутнічала старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка, кіраўніцтва прадпрыемства.

У рамках электаральнай кампаніі Кацярына Хілімончык падрабязна спынілася на сістэме і нюансах выбараў-2025. Нагадала пра асаблівасці датэрміновага галасавання, якое ўжо ўступіла ў актыўную фазу. Параіла, каб даведацца пра свой выбарчы ўчастак, можна зайсці на сайт Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і перайсці па спасылцы “Выбары”. Расказала, якія  дакументы, што пацвярджаюць асобу, патрэбна мець пры сабе, каб атрымаць бюлетэнь для галасавання, што рабіць тым, у каго яны па нейкай прычыне адсутнічаюць, нагадала правілы паводзінаў на выбарчым участку, як можна замяніць сапсаваны бюлетэнь,  прагаласаваць на даму, калі ўзнікне такая патрэба.

Аляксандр Бараноўскі расказаў прысутным пра набыткі і дасягненні Дзятлаўшчыны за апошняе пяцігоддзе, прадыктаваныя галоўным матывам – дабрабыт малой радзімы і стварэнне камфортных умоваў для жыцця людзей. Адзначыў пры гэтым, што раён развіваецца дынамічна, на добрым узроўні спрацавалі як прамысловыя, так і сельгаспрадпрыемствы.

Аб дасягненнях сваёй арганізацыі, якая сёння працуе стабільна, расказаў генеральны дырэктар Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” Аляксандр Яцук:

– З гонарам хачу адзначыць, што толькі ў бюджэт дзяржавы штомесячна мы адлічваем каля 5 мільёнаў рублёў падаткаў. Гэта наша праца, заслуга і ўклад калектыву ў скарбонку краіны. Разам мы і надалей будзем дасягаць новых мэтаў, выконваць пастаўленыя задачы.

Ён заклікаў прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за будучыню краіны.

Нагадала прысутным пра іх грамадзянскі абавязак і Ала Гародка, пажадала поспехаў у працы і дастатку ў сем’ях.

З калектывам санаторыя “Радон” сустрэлася намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

21 час ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

23 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

23 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago