Святочная атмасфера на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пануе на ўчастку для галасавання № 13 у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Нягледзячы на тое, што канцэрт тут адбудзецца крыху пазней, людзі праяўляюць актыўнасць ужо з ранку. Да гэтага ўчастка адносяцца населеныя пункты Дзятлаўскага сельскага савета, і вяскоўцы прыходзяць і прыязджаюць, каб аддаць свае галасы за будучыню для сябе і дзяцей.


Члены камісіі ветліва сустракаюць выбаршчыкаў. Сямейнай пары з Савічаў, якая прыехала прагаласаваць разам, старшыня камісіі Таццяна Нікіпорчык падарыла сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

Ірына і Юрый Бойкі падзякавалі за прыемны сюрпрыз і расказалі, што разам хадзіць на выбары іх даўняя сямейная традыцыя.

– Хочацца, каб у Беларусі па-ранейшаму было мірнае і шчаслівае жыццё, – адзначыў Юрый Бойка, – каб у нашых суайчыннікаў спраўджваліся іх лепшыя спадзяванні. Мяркую, што здароўе, спакой, мір на Зямлі – гэта тое, што заўжды будуць цаніць усе людзі.


















Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы