Артысты дашкольнага тэатра

Выхаванцы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава арганізавалі свой тэатр. Выбралі артыстаў, падабралі лялькі для спектакля, размеркавалі і развучылі ролі – і спектакль гатовы! Ды не адзін! Дзеці са старэйшых груп паказалі малышам тэатр на шпажках па беларускай народнай казцы “Пых”. Выхаванцы сада таксама інсцэніравалі казку “Блытаніна”,  падрыхтавалі міні-спектакль на лыжках “Курачка Раба”, пабывалі ў музычным тэатры, дзе паўдзельнічалі ў мюзікле “Вясёлыя рытмы”.

Навялі “масты дружбы”

А яшчэ педагогі гэтай установы адукацыі выйшлі на сувязь з калегамі з дзіцячага сада № 5 Васілевостраўскага раёна горада Санкт-Пецярбурга і прапанавалі навесці “масты дружбы” паміж выхаванцамі, дамовіліся запісаць адзін аднаму відэапаштоўкі з віншаваннямі, музычнымі нумарамі і пажаданнямі. Дашкольнікі вывучылі вершы і песні, падрыхтавалі касцюмы і ў падарунак сваім новым расійскім сябрам размалёўкі з беларускімі арнаментамі на ручніках і традыцыйным адзенні.

Дзеці з Санкт-Пецярбурга перадалі “прывітанне патрыётам Беларусі ад патрыётаў Расіі” і праспявалі песню пра сваю краіну.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

5 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

5 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

6 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

7 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

7 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago