Усім бацькам прыемна, калі яго дзіця здаровае і выдатна развітае.

Усебаковае развіццё закладвае аснову для будучых поспехаў хлопчыкаў і дзяўчынак. Адно з напрамкаў усебаковага развіцця – дзіцячая харэаграфія. Яна, як ніякае іншае мастацтва, валодае велізарнымі магчымасцямі для паўнавартаснага эстэтычнага ўдасканалення дзіцяці, для яго гарманічнага духоўнага і фізічнага развіцця. Танец з’яўляецца найбагацейшай крыніцай эстэтычных уражанняў дзіцяці, фарміруе яго мастацкае “я”. Ён арганічна спалучае ў сабе розныя віды мастацтва, у прыватнасці, музыку, песню, элементы тэатральнага мастацтва, фальклор.

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава ўжо некалькі гадоў рэалізуецца дадатковая адукацыйная паслуга “Харэаграфія”. Займацца выхаванцы пачынаюць з 4-5 гадоў. У першы год навучання яны спасцігаюць асновы харэаграфіі: вывучаюць пазіцыі рук і ног, асноўныя элементы народных, класічных і сучасных танцаў, вучацца выконваць вобразна-харэаграфічныя кампазіцыі. Педагогі імкнуцца данесці да дзіцяці, што танец – гэта мова рухаў, з дапамогай якога можна мець стасункі. На першым этапе навучання мы развучваем з выхаванцамі харэаграфічныя эцюды, у якіх ярка выяўлены адзін-два музычныя вобразы. Паступова “багаж” рухальных навыкаў дзяцей павялічваецца і на другім годзе навучання мы пераходзім да пастановак танцаў. Нашым выхаванцам падабаюцца разнастайныя танцы – ад народных да сучасных. Кожны танец мы стараемся “апрануць”: прадумваем касцюмы, атрыбуты, прычоскі. І ў гэтым нам актыўна дапамагаюць бацькі. Сваё майстэрства выхаванцы дэманструюць не толькі перад бацькамі і аднагодкамі на мерапрыемствах дзіцячага садка, але і з’яўляюцца частымі гасцямі гарадской сцэны.

Танец вучыць дзіця не толькі слухаць, але і чуць музыку, больш глыбока разумець яе, фарміруе вытанчанае пачуццё стылю – дзеці вучацца апранацца прыгожа і элегантна.

Ну, і бясспрэчна тое, што калі дзіця з ранняга ўзросту пачынае займацца танцамі, яно расце стройным, падцягнутым, пластычным і грацыёзным, а гэта немалаважныя пункты ў агульным малюнку прыгажосці чалавека.

 

Вольга ПАЛУХІНА,
музычны кіраўнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

20 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

20 часов ago