У суботу, 1 кастрычніка, у Дзятлаве прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш.
Прапанову паўдзельнічаць у кірмашы атрымалі сельгаскааператывы, перапрацоўчыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Яны прывезлі на продаж бульбу, зерне, агародніну, садавіну, мяса, саджанцы, прадукцыю перапрацоўкі.
Гэты кірмаш, па словах першага намесніка начальніка райсельгасупраўлення Юрыя Бортніка, можна назваць “пробным”. Пад час першага кірмашу людзі прыцэньваюцца, а пастаўшчыкі даведваюцца пра попыт, вызначаюцца з цаной.
Цана на бульбу ва ўсіх гандляроў, акрамя СВК “Жукоўшчына”, — 2000 недэнамінаваных рублёў за адзін кілаграм. Моркву і буракі прадаюць па 3000 рублёў, цыбулю – 4500, капусту – 2700, яблыкі – 5500, ячмень і трыцікале – 2000, жыта – 1500, пшаніцу – 3500, авёс – 1500, льносемя – 6000 недэнамінаваных рублёў.
Чарга і каля машыны з СВК “Войневічы”, дзе прадаюць ялавічыну. Мяса катлетнае па 55000 рублёў ужо раскупілі, але ёсць яшчэ пячонка па 30000, паляндвіца па 90000, выразка па 80000 недэнамінаваных рублёў.
— Будзе яшчэ два кірмашы, — паведамляе Юрый Бортнік. – 15 кастрычніка – у Наваельні, Казлоўшчыне, Гезгалах, а 29 кастрычніка – зноў у Дзятлаве з ужо традыцыйнымі падворкамі, са значна большай колькасцю і больш шырокім асартыментам прадукцыі.
І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…
Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…