У Наваельні месца кірмашу адшукаеш адразу, калі ты не мясцовы чалавек: арыенцір – музыка па наваколлі, людзі — з веласіпедамі і на машынах.

Абапал дарогі размясцілі свой тавар сельскагаспадарчыя і прамысловыя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермерскія гаспадаркі, райспажыўтаварыства.

Сёння тут гандлююць сваёй прадукцыяй гаспадаркі: “Граніт-Агра”, “Жукоўшына”, “Дварэц-Агра”, “Белагурна”. На продаж прывезлі бульбу, зерне, яблыкі, насенне.

Попыт у Наваельні на зерне вялікі. Вось і ўгадай: у Дзятлаве на мінулым кірмашы лідскія фермеры прастаялі са сваёй фурай з зернем і не распрадаліся. Зерня ў Дзятлаве хапала, а вось бульбы – не. У Наваельні ж бульбы дастаткова: можна купіць і ў фермераў, і ў сельсаспрадпрыемстваў, а зерня – не хапіла.

Як расказала бухгалтар СВК “Дварэц-Агра” Алена Татарынава, прывезлі бульбу сорту “скарб” і “брыз” – больш за 4 тоны. Цана даступная – па 30 капеек. Куплялі добра і, здаецца, хто меў патрэбу – набыў.

З Белагурна на кірмаш прывезлі ячмень, пшаніцу, трыцікале, жыта. Андрэй Добыш, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Белагурна”, расказаў, што зерне разабралі хутка. 6 тон – лічы, за гадзіну. Добры попыт быў на гарох: прадалі ўсе 100 кілаграмаў. А вось насенне лёну попытам не вельмі карысталася.

Сярод тых, хто не змог запасціся зернем, і Іван Грыб, былы старшыня мясцовага выканкама. Жартую: позна спіце!

Чую ў адказ парады, як задаволіць кірмашовы попыт.

-Я некалі дамаўляўся сам з гаспадаркамі. 50 тон збожжа на пасёлак, пэўна, хапіла б. Трэба вывучаць попыт. Многія ж трымаюць гаспадарку, у самога ёсць куры.

Хутка раскупілі на кірмашы рыбу. 100 кілаграмаў карася Ірына Сокал прадала таксама, лічы, гадзіну. Прыкупіла сама цыбулі ў фермераў. Па яе словах, а гандлюе Ірына Уладзіміраўна тут пастаянна і пакупнік яна пастаянны, сёлета на кірмашы ўсё ж менш прадпрымальнікаў, чым летась. Пашкадавала, што не было гандляроў са спецыямі, звычайна яны прыязджалі з Баранавічаў. Можа падаліся ў іншае меца, цяпер паўсюдна кірмашы. А сваім гандлем жанчына задаволена, можна і адпачываць пасля напружанай працы.

Някепскі попыт быў на агародніну, якую прывезлі і сельгаспрадпрыемствы, і фермерскія гападаркі.

Вось, да прыкладу, фермерская гаспадарка “Хіневіч” з Навагрудскага раёна прапаноўвала капусту па 40 капеек, буракі – па 30, моркву – па 45. Цэны — падобныя і ў іншых фермераў.

Калі на мінулым дзятлаўскім кірмашы “экзотыкай” былі свяцільні ў выглядзе кветак, то ў Наваельні – жывыя блакітныя елачкі, лаванда, ля якой на памяць прыходзілі радкі песні “лаванда, горная лаванда…” і туі. Вось туі бралі вельмі ахвотна. А яшчэ многія наваельнянцы неслі дахаты саджанцы. Самая пара для пасадак, таму набывалі і па адным, і па некалькі дрэўцаў.

З прамысловых прадпрыемстваў на кірмашы гандляваў крухмальны завод. Па словах прадаўцоў, гандаль ішоў не вельмі бойка, аднак хто хацеў на кісель крухмалу – купіў: за 1 кг – 2.50; за паўкілаграма – 1.25 рубля.

Увогуле, наваельнянскі кірмаш атрымаўся някепскі. Калі б хапіла зерня ды яшчэ мяса завезлі, казалі людзі, то і наогул можна было б казаць: кірмашовы дзень выдатны.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago