На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў.

14 кастрычніка сезоннай сельскагаспадарчай прадукцыяй гандлявалі ў Наваельні, Казлоўшчыне і Гезгалах. У наступную суботу кірмашы зноў будуць арганізаваны ў абодвух гарадскіх пасёлках раёна, а 28 кастрычніка апошні гэтай восенню кірмаш чакае сваіх пакупнікоў у Дзятлаве на плошчы 17 Верасня.

У Наваельні пакупнікі ўжо сабраліся зранку, як кажуць, “да афіцыйнага адкрыцця”, таму а 9-й гадзіне поўнасцю рэалізавалі сваю прадукцыю работнікі ААТ “Граніт-Агра”. Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Кацярына Дубешка, прадаваць прывозілі па 4 тоны кукурузы, трыцікале, пшаніцы і 2 тоны ячменю – усё разышлося літаральна за гадзіну. У наступную суботу зерне прывязуць зноў, пастараюцца больш.

Аналагічная “карціна” ў ААТ “Дварэц-Агра”, спецыялісты якога рэалізавалі жыхарам 6 тон збожжавых – трыцікале, ячменю, пшаніцы, засталіся толькі некалькі мяхоў жыта, якое карысталася меншым попытам, і бульба гатунку “Скарб” па 40 капеек за кілаграм.

 

А вось прычэп машыны, дзе прадавец даставіў лішкі ўласнага ўраджаю гатунку “Гала” па 30 капеек, пусцеў даволі хутка.

Добра наведвальнікі кірмашу набывалі цыбулю і капусту, іншую сезонную агародніну, бралі і садавіну. Запытвалі прадукты пчалярства, якія ў шырокім асартыменце прапаноўваў мясцовы пчаляр Валерый Кухарэвіч і яшчэ адзін гаспадар уласнай пасекі з Раклевічаў. Некаторыя пажадалі папоўніць свае кветнікі новымі яркімі восеньскімі хрызантэмамі.

Вялікая чарга назіралася каля бочкі з жывой рыбай, якой гандлявала рыбная гаспадарка Сокала. Амураў і карпаў можна было набыць па 8 рублёў за кілаграм, карасёў – па 5 рублёў 50 капеек.
На кірмашы сезонную прадукцыю рэалізоўвалі гаспадары не толькі з нашага раёна, але і з Навагрудчыны.
Разам з тым новаяльнянцы адзначалі, што не ўсё, чым жадалі запасціся на зіму, яны змаглі набыць для сябе на гэты раз. Выказалі спадзяванні, што асартымент наступнага кірмашу будзе больш шырокім, а прадукцыя з’явіцца ў большых аб’ёмах.

Усе просьбы насельніцтва будуць улічаны, а таму 21 кастрычніка можна зноў прыходзіць па пакупкі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У Наваельні прайшла сустрэча з маладымі педагогамі

Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…

6 часов ago

Святло веры праз стагоддзі

Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…

6 часов ago

Мошенничества в социальных сетях и мессенджерах

Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…

7 часов ago

“Летні патруль” – на вадаёмах

Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…

7 часов ago

Как безопасно вести себя на объектах железнодорожного транспорта

Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…

8 часов ago

«Скорее обнять родных». Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…

11 часов ago