Пад такой назвай сёння ў кавярні кінатэатра “Спадарожнік” прайшла рэтра-вечарына ў стылі 60-х.

Была яна прысвечана Дню маці і святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Сабраліся ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда” і людзі ва ўзросце 60+, каб пагаварыць пра далёкае дзяцінства і юнацтва, успомніць сваіх матуль і тыя часы, калі былі дзецьмі.

Многія жанчыны прыйшлі ў строях “а-ля 60-я” – яркія, прыгожыя, чароўныя, нібы скінулі гадоў трыццаць-сорак і апынуліся ў сваіх успамінах. Успаміналі сябе маладых, сваіх матуль, спявалі настальгічныя песні “Стары клён” і “Падмаскоўныя вечары”, чыталі вершы, гулялі і забаўляліся, дыфіліравалі ў рэтра-строях. Але не забывалі аб галоўным: самае важнае – мірнае неба над галавой, шчаслівая сям’я, здаровыя дзеці. Арганізатарам сустрэчы стаў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вялі праграму Алена Абрамчык, спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра, і Іна Юганава, сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

-Настрой узнёслы, — дзеліцца ўражаннямі Лідзія Пуйта. – Даўно не была на такім цудоўным мерапрыемстве і нават не думала, што ў Дзятлаве можна так пазітыўна бавіць час. Успомніла сваю маці, якая перажыла вайну, Халакост, лічылася старажылам Дзятлава, расчулілася. Вялікі дзякуй арганізатарам і вядучым, якія так умеюць захапіць аўдыторыю.

І сапраўды, на тварах жанчын ззялі ўсмешкі, усе былі актыўнымі, раскаванымі, не саромеліся гаварыць пра самае дарагое, патаемнае. Менавіта такая станоўчая энергетыка і дапамагае нам заставацца бадзёрымі і маладымі, жыць актыўным жыццём.

З надыходзячым святам, дарагія матулі! Здароўя вам, дабрабыту, мацярынскага шчасця.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

11 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

12 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

16 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

16 часов ago