Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна шмат гадоў плённа супрацоўнічае з Праваслаўнай Царквой па розных накірунках дзейнасці – ад вывучэння духоўных традыцый да дапамогі людзям у крызісных сітуацыях. Паміж установай і Дзятлаўскім благачыннем падпісана праграма аб супрацоўніцтве.
За час узаемадзеяння назапашаны багаты і цікавы вопыт, якім хочацца падзяліцца. Сёлета Цэнтр сацабслугоўвання актыўна рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Святло міласэрнасці”, які штогод праводзіцца ў нашай краіне ў рамках Рэспубліканскіх Калядных адукацыйных чытанняў па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы. Як адзначыла дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і сёстры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай частыя госці ўстановы. Яны не толькі аказваюць духоўную апеку наведвальнікам аддзяленняў Цэнтра, але і дапамагаюць вырашаць праблемы жыхароў нашага раёна. Паколькі ўзаемадзеянне вядзецца ў розных сферах жыцця, то і праектаў для ўдзелу ў конкурсе будзе некалькі. Гэта “Благавест”, “Свецкая асоба ці духоўная”, “Дом міласэрнасці”, “Пад пакровам духоўнасці”, “Дарога да храма”, “З дабром у кожны дом”.
Таццяна Нікіпорчык упэўнена, што пытанні духоўнага і асабістага развіцця, умацавання сямейных узаемаадносінаў, барацьбы з негатыўнымі з’явамі ў грамадстве хвалююць кожнага чалавека на працягу жыцця, а таму супрацоўніцтва сацыяльнай службы і царквы будзе прадоўжана і надалей.
Ірына СТЫРНІК
Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…
22 жніўня гасцінны гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…
С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…
Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…
В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…
О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…