Вопыт удзелу БРСМ у цяперашняй выбарчай кампаніі заслугоўвае ўвагі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, які прыняў сёння ўдзел у маладзёжным праекце БРСМ “Адкрытыя дэбаты” Выбірай.by!”.

“Увагі заслугоўвае вопыт грамадскіх арганізацый і, у прыватнасці, вопыт, які напрацоўваецца самай масавай маладзёжнай арганізацыяй, па ўдзеле ў выбарчай кампаніі. Дзякуючы ўдзелу ў палітычных, грамадскіх працэсах моладзі прадастаўляецца магчымасць для рэалізацыі сваіх грамадзянскіх правоў і наогул самарэалізацыі. Пры гэтым сёння ў свеце ёсць тэндэнцыя даволі пасіўнага стаўлення моладзі да такіх грамадска значных працэсаў. Але ў Беларусі арганізацыя работы з моладдзю праз грамадскія фарміраванні адыгрывае важнае значэнне”, – падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

Ён таксама адзначыў, што на сённяшнім форуме маладыя людзі не проста выступілі ў якасці слухачоў, а занялі актыўную пазіцыю. Яны выказалі сваё меркаванне аб магчымасці ўдасканалення працэсу выбараў, аб тым, якім чынам неабходна прыцягваць моладзь у электаральную кампанію. Таксама ішла размова аб тым, як стымуляваць удзел і моладзі, і ўсёй грамадскасці ў выбарчай кампаніі. Гаварылася аб сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці, што сёння актуальна для маладой дзяржавы, якая развіваецца. “Мы пераканаліся ў ходзе гэтага мерапрыемства, што формы выбраны цікавыя, маю пазіцыю, упэўнены, падзеляць усе ўдзельнікі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія там знаходзіліся. Гэтыя формы даюць магчымасць зацікавіць моладзь, падштурхнуць яе да актыўнага ўдзелу ў выбарчым працэсе”, – сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Пытанні, звязаныя з выбарчай сістэмай Беларусі, у час адкрытых дэбатаў “Выбірай.by!” сёння абмяркоўвалі больш як 200 лідараў БРСМ. Традыцыйна маладзёжныя дэбаты складаліся з трох частак: праектная прэзентацыя, абмен пытаннямі і думкамі, віктарына. У якасці экспертаў на гэты раз выступілі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, ФПБ, Камуністычнай партыі Беларусі.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации