Як зрабіць жыццё пажылога чалавека насычаным актыўнай дзейнасцю і радасцю, як пазбавіць яго ад пачуцця адзіноты, папоўніць дэфіцыт стасункаў, задаволіць патрэбы і інтарэсы – гэтыя і іншыя пытанні хвалююць сёння грамадскасць усяго свету.
І тут на дапамогу прыходзіць бібліятэка. Шолах старонак новай кнігі, любімага часопіса, знаёмства з цікавымі людзьмі, прыемныя размовы – гэтыя маленькія радасці павінны быць даступныя кожнаму. Асабліва людзям старэйшага пакалення, якія ўступілі ў пару “залатога ўзросту”.
Бібліятэкары філіяла “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі” дапамагаюць пажылым людзям вырашыць праблему арганізацыі культурнага адпачынку. З гэтай мэтай супрацоўнікі бібліятэкі стварылі аматарскае аб’яднанне “Мудрасць+”. Пасяджэнні разнастайныя і праходзяць штомесяц. Напрыклад, чарговае прайшло ў форме сустрэчы з настаяцелем царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы айцом Валерыем “Гэты цуд завецца кнігай”. Тут ладзілася кніжная выстава-агляд “Возвысим душу до добра”. На ёй былі прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра лепшыя рысы характару чалавека: дабрыню, узаемадапамогу, ветлівасць, бескарыснасць. Распачалася і закончылася сустрэча малітвай за здравіе ўсіх прысутных. У падарунак у бібліятэцы засталася кніга Мітрапаліта Іосіфа Сямашкі “Записки”.
У планах бібліятэкі яшчэ шмат мерапрыемстваў: духоўная размова “Велікодны звон”, кулінарныя пасядзелкі “Просто. Быстро. Вкусно!”, гурман-вечар аматараў дэтэктыўнага жанру “И чайку попить, и книжку обсудить”, куфэрак карысных парадаў “100 парадаў для здароўя”.
Наталля СІЎКО,
бібліятэкар філіяла “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…