Categories: Падзеі

Воінскі абавязак у мірны час

Штогод на базе сельвыканкамаў Дзятлаўшчыны, па ініцыятыве ваеннага камісарыята і згодна з рашэннем райвыканкама, праводзяцца інструктарска-метадычныя заняткі па тэме “Назначэнне, састаў і парадак работы пункта збору і адпраўкі сельскага выканаўчага камітэта”. Сёлета такія заняткі, згодна з планам, былі праведзены 5 лютага на базе Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта са старшынямі сельвыканкамаў раёна і службовымі асобамі, якія адказваюць за вядзенне воінскага ўліку ў сельскіх саветах, на мясцовых прадпрыемствах.

— У нашай краіне цяпер спакойнае жыццё, людзі займаюцца мірнай, стваральнай працай. Між тым, як кажуць, “порах заўсёды трэба трымаць сухім”. Людзей жа варта навучаць, як вырашаць арганізацыйныя пытанні пры аб’яўленні няштатных сітуацый, — патлумачыў намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы, маёр Сяргей Баброўскі, які праводзіў заняткі. – Сёння мы адпрацоўваем метады работы сельскага выканаўчага камітэта па забеспячэнні правядзення мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі, па аказанні садзеяння ваеннаму камісарыяту ў мабілізацыйнай рабоце ў мірны час і пры аб’яўленні мабілізацыі. Таксама нагадваем пра арганізацыю ва ўстаноўленым парадку своечасовага апавяшчэння і яўкі грамадзян, якія належаць прызыву на ваенную службу па мабілізацыі, пастаўку тэхнікі па нарадах ваеннага камісарыята на пункты збору.

Больш за гадзіну доўжыліся заняткі, у час якіх адбылося разгортванне пункта збору, апавяшчэнне ваеннаабавязаных пасыльнымі, умоўныя дастаўка іх на пункт сельскага выканкама і адпраўка з суправаджаючымі на пункт збору ваеннага камісарыята.

І. КАМАРОВА
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago