Categories: Падзеі

Вясна. Работы ў полі

Пра ход вясновых палявых работ у КСУП “Дварэц-Агра” карэспандэнту “Перамогі” расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Д. Каско:

– На ворыве ў нас задзейнічаны два трактары: МТЗ-3522 з плугам ППО 8-40 пад кіраваннем механізатара Аляксандра Кастусіка і “Джон Дзір-8400” з плугам “Квернеланд 8-40”, на якім працуе Мікалай Ганчар. Выпрацоўка за рабочую змену ў іх складае 20-25 гектараў. Поле рыхтуем пад засеў яравымі зерневымі культурамі.

На ўнясенні мінеральных тукаў (хлорысты калій) заняты Сяргей Ляўкевіч на МТЗ-1221 з РУМ-8000. Тукі ўнесены пад яравую сяўбу на 200 гектарах, на 150 гектарах падкормлены шматгадовыя травы.

Падсеў шматгадовых траваў даручаны механізатару Андрэю Жукоўскаму. З дапамогай агрэгата “РОСА” работа выканана на плошчы 200 гектараў. Затым “РОСА” будзе накіравана на падкормку азімых зерневых і азімага рапсу мінеральным азотам.

Нарыхтавалі 37,6 тысячы тон арганікі. Вывезлі ў поле 17,3 тысячы тон. У глебу ўнесена 8,3 тысячы тон вадкіх арганічных угнаенняў. На ўнясенні арганікі працуе атрад, у складзе якога пагрузчык “Амкадор-352” (механізатар Іван Пачук) і трактары з агрэгатамі  ПРТ-7, ПРТ-10, МТТ-9 пад кіраваннем Сяргея Радзюка, Мечыслава Гайдука, Андрэя Сідорчыка, Віталя Лепкі.

На сяўбе яравых будуць задзейнічаны тры МТЗ-3022 з агрэгатамі АПП-6 пад кіраўніцтвам Андрэя Ляўкевіча, Аляксандра Кастусіка, Мікалая Марука. Пад яравую сяўбу маецца насенне ўласнай вытворчасці. Акрамя таго, завозім эліту (пшаніца, ячмень) для сортаабнаўлення.

Забяспечанасць мінеральнымі тукамі наступная: ёсць каля 200 тон КАСа, 150 тон карбаміду, 150 тон сульфата амонію, 50 тон амафосу, 150 тон хлорыстага калію.

Вырашаецца праблема набыцця пратраўлівальнікаў насення, закупу сродкаў абароны раслін, насення кукурузы.

Самая складаная праблема – нястача паліва, якая перыядычна тармозіць ход палявых работ.

Запісаў Б. ВАРНА
Фота Б. Варны

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя бяспекі. Яны выбралі пажарную службу

Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…

44 минуты ago

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…

1 час ago

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

14 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

15 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

15 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

17 часов ago