Віталь Халюкоў: “Кібертэрыторыя” дае свой плён

Беларусь узяла курс на развіццё высокіх тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця. Гэта пацвярджае нядаўна падпісаны Прэзідэнтам указ № 135 аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026-2030 гады.

Дзе нашай краіне браць таленавітых інжынераў, праграмістаў і тэхнікаў? Вядома ж, расціць са школы.

Як гэта можна зрабіць, даведаліся ў педагога Віталя Халюкова, кіраўніка гуртка “Кібертэрыторыя”, які функцыянуе на базе Дварэцкай сярэдняй школы і арганізаваны Дзятлаўскім раённым цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

– Віталь Уладзіміравіч, год таму “раёнка” пісала аб перамозе гурткоўцаў у абласным этапе рэспубліканскага турніру па робататэхніцы. За гэты час у “Кібертэрыторыі” з’явілася яшчэ больш нагодаў для гонару.

– Сапраўды, сёлета мы папоўнілі скарбонку ўзнагарод і асвоілі новы напрамак у рабоце. Літаральна за два месяцы гэтага года прайшлі тры буйныя абласныя спаборніцтвы, як вынік, у нас плюс чатыры дыпломы. На абласны этап рэспубліканскага турніру па робататэхніцы-2025 мы “выставілі” адразу тры каманды, і з пяці магчымых конкурсных дыпломаў намінацыі “ЕV3-лінія”, нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю з гарадскімі ўстановамі, заваявалі два прызавыя. Дыпломам за другое месца адзначаны Мацвей Сямашка і Аляксандр Кучынскі. Уладальнікамі дыплома трэцяй ступені сталі Аляксандр Жукоўскі і Мацвей Маркевіч. Трэці робат аказаўся вельмі аб’ёмным і “сышоў” з дыстанцыі на паваротах, але ўсе ўдзельнікі іспытаў засталіся задаволеныя, паколькі, акрамя ўзнагарод, атрымалі яшчэ і каштоўны вопыт, які дапаможа дабівацца поспехаў у далейшым.

Наступным выніковым для нас быў абласны этап рэспубліканскага ІТ-чэмпіянату “РобІн-2025”. Шасцікласнік Кірыл Кашко, які першы год наведвае “Кібертэрыторыю”,стаў уладальнікам дыплома трэцяй ступені. Вынік вельмі значны, бо па ўмовах іспытаў да намінацыі “Праходжанне па лініі” дапускаліся і робаты, вырабленыя на іншых платформах, больш сучасных, чым наш “Лега- ЕV3”.   

Больш за месяц заставалася на падрыхтоўку да асноўнага рэспубліканскага турніру па робататэхніцы, дзе на абласным этапе зрабілі стаўку не на колькасць удзельнікаў, а на якасць. Гурткоўцы “Кібертэрыторыі” выступілі ў дзвюх намінацыях: “Лінія” і “Інтэлектуальнае сумо 15х15”. Сабралі робата-сумаіста. Напрамак новы, таму адначасова вучыліся, як над ім працаваць. Для сваёй мадэлі з іншага камплекта дазаказалі маленькія колы, каб “упісацца” ў габарыты, змайстравалі спарынг-партнёра для трэніровак. Удзельнікаў сярод “сумаістаў”, дзе выступаў Павел Дашкевіч, было адзінаццаць, спаборніцтвы ладзіліся па кругавой сістэме. Наша мадэль выйграла некалькі паядынкаў і стала “бронзавым” лідарам, а мы атрымалі абсалютна  новы вопыт канструктарскіх рашэнняў.  

– Колькі ўсяго дварэцкіх школьнікаў асвойвае азы робататэхнікі?

– Цяпер аб’яднанне па інтарэсах “Кібертэрыторыя” наведваюць 12 навучэнцаў 6-9 класаў. Дзеці вельмі зацікаўлены напрамкам, а пасля спаборніцтваў азарту дадалося: хлопчыкі выкарыстоўвалі любую магчымасць, каб застаць мяне ў школе і патрэніравацца дадаткова.

Канструяванне робататэхнікі я асвоіў самастойна, бо даўно меў да гэтага цікавасць. Цяпер перадаю веды навучэнцам, заадно “адточваю” свае як у час заняткаў з гурткоўцамі, так і на турнірах. Спыняцца ў гэтым працэсе нельга, бо аматарам канкурыраваць з вузкімі гарадскімі спецыялістамі, у якіх ёсць магчымасць пастаянна павышаць кваліфікацыю, заўсёды складана, але вынікаў мы дабіваемся. Мяркую, дзякуючы майму захапленню, дзеці з аграгарадка атрымалі цудоўную магчымасць развіваць інжынерныя навыкі, спадзяюся, гэта стане для іх выдатным бонусам у далейшым жыцці. У цэлым жа, лічу, што ў прагрэса, які сапраўды павінен пачынацца са школы, два асноўныя складальнікі: сучасная тэхніка і дасведчаныя спецыялісты.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #образование 

administrator

Recent Posts

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

6 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. Шлях да зялёнай фуражкі

Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…

13 часов ago

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…

14 часов ago

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

1 день ago

Пожар жилого дома в деревне Синевичи. Погиб человек

5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…

1 день ago

В Гродно проходит XIII Сырный фестиваль «Сила родных традиций»

Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…

1 день ago