9 кастрычніка ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры, прайшло ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На свята былі запрошаны работнікі культуры Гродзенскай вобласці. Гэта людзі, чыя праца – сцэна, кулісы, рэпетыцыі, канцэрты, выставы, майстар-класы і бясконцая любоў да мастацтва.
У час мерапрыемства Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры адзначана бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба Алена Апанасік.
Віншуем з узнагародай!
Святлана СЕРБІН,
загадчыца аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае