Круглая дата – цудоўная нагода, каб сабрацца разам і прагартаць старонкі гісторыі.

Напярэдадні юбілею з 30-годдзем службы яе ветэранаў павіншавалі і ўручылі прыемныя падарункі начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Марыя Жыдко і старшы інспектар Вольга Кардаш.

Для ўшанавання ў аддзел былі запрошаны Галіна Чура, Валянціна Яхімовіч, Ірына Ліпніцкая.

– Вы ўсе зрабілі важкі ўклад у развіццё Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, і мы жадаем вам здароўя, удачы на многія гады. Прыходзьце да нас часцей, я спадзяюся, разам мы сустрэнем і 40-, і 50-гадовы юбілеі, – пажадала ветэранам службы Марыя Вікенцьеўна.

З вялікім задавальненнем цяперашнія і былыя супрацоўнікі разам перагледзелі архіўныя фотаздымкі, падзяліліся цёплымі ўспамінамі аб мінулым, расказалі, як жывуць і працуюць сёння.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Закупки за счет собственных средств по-новому. Что нужно знать!
Азбука ЗОЖ для малышей
Прамая тэлефонная лінія

Похожие публикации