Віктар Пранюк адказаў на пытанні дзятлаўчан

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце 14 кастрычніка выязны прыём грамадзян правёў член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Пранюк.

Віктару Францавічу паступілі два тэлефонныя званкі, адна матуля дзіцяці-інваліда звярнулася на прыём асабіста.

Першае пытанне прагучала ад дзятлаўчаніна, які гадуе сына-школьніка, яно тычылася абароны правоў дзіцяці на адукацыю. Мужчына расказаў, што цяпер пасля адсутнасці дзяцей на занятках па хваробе, яны павінны напісаць на ацэнку ўсе пісьмовыя работы, якія прапусцілі. Для гэтага, як мяркуе бацька, у навучэнца, па-першае, можа быць недастаткова ведаў з-за пропускаў, па-другое, яго пакідаюць пасля ўрокаў, калі ўжо адчуваецца стомленасць.

Сітуацыю пракаменціравала намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Жадзейка, якая прысутнічала на прыёме. Яна зазначыла, што згодна з унесенымі ў метадычныя рэкамендацыі змяненнямі па кантрольна-ацэначнай дзейнасці навучэнцаў такія правілы ў нашай рэспубліцы сапраўды ўведзены з гэтага навучальнага года. Аднак, настаўнікі не пакінуць вучняў сам-насам з праблемай. Перад тым, як дзіця будзе пісаць кантрольную работу, з ім правядуць падтрымліваючыя заняткі па прапушчаных па ўважлівай прычыне тэмах адпаведна колькасці ўрокаў, на якіх вучань адсутнічаў. Таксама педагогі ўлічаць фізіялагічныя патрэбы дзяцей: перад напісаннем работы для іх будзе арганізаваны 20-30-хвілінны перапынак, каб адпачылі і паабедалі.

Разам з тым, Віктар Пранюк даў даручэнне спецыялістам аддзела адукацыі райвыканкама ў поўным аб’ёме ў школах Дзятлаўшчыны давесці гэту інфармацыю да законных прадстаўнікоў вучняў на бацькоўскіх сходах, таму што пытанне сапраўды надзённае і актуальнае.

Матуля, якая звярнулася на асабісты прыём да Віктара Францавіча, адна гадуе 15-гадовага хлопчыка-інваліда з прыроджанымі парокамі. З бацькам дзіцяці яна ў разводзе, ён выплачвае аліменты, іншай дапамогі па доглядзе сына не аказвае. Хлопчыку па стане здароўя неабходна платная аперацыя, рабіць якую мяркуюць у дактароў з Расійскай Федэрацыі. Сама маці не ў сілах сабраць патрэбную суму, таму і звярнулася па падтрымку.

Віктар Пранюк параіў жанчыне для паступлення сродкаў адкрыць дабрачынны рахунак у ААТ “Беларусбанк” і даў даручэнне ў раёне правесці шырокую інфармацыйную кампанію сярод жыхароў і грамадскіх арганізацый, якія могуць адгукнуцца на просьбу аб дапамозе. Не лішнім будзе з гэтай жа мэтай звярнуцца ў арганізацыю, дзе працуе бацька дзіцяці, іншыя арганізацыі раёна.

Яшчэ заяўніцы далі пералік дакументаў, копіі якіх неабходна прадаставіць у раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду, якое таксама можа аказваць фінансавую падтрымку ў падобных сітуацыях.

Чарговае даручэнне Віктар Пранюк адрасаваў галоўнаму доктару Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алегу Анцуху. У бліжэйшы час кіраўнік медыцынскай установы павінен адпаведна дыягназу хлопчыка-інваліда разгледзець магчымасць правядзення аналагічнай аперацыі беларускімі дактарамі. Існуе верагоднасць, што медыкамі нашай краіны такая аперацыя таксама можа быць выканана і прычым бясплатна.

Апошні тэлефонны зварот паступіў таксама ад маці дзіцяці-інваліда. Жанчына расказала, што яе сын ужо прайшоў курс навучання ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, яму 17 гадоў і хлопец застаецца дома. Жанчына раней неаднаразова звярталася з просьбай дазволіць сыну да паўналетняга ўзросту прадоўжыць наведваць гэту ўстанову, аднак спецыялісты юрыдычнай службы  раёна сцвярджаюць, што для гэтага няма законных падставаў.

Віктар Пранюк патлумачыў заяўніцы, што ён як член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці ўжо сутыкаўся з падобнымі сітуацыямі ў іншых рэгіёнах рэспублікі, і яны вырашаліся. Таму Віктар Францавіч даручыў вынесці пытанне на парадак дня работы сесіі раённага Савета дэпутатаў, каб было прынята адпаведнае рашэнне.

Ірына СТЫРНІК 

 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago