У двары цэнтральнай раённай бальніцы адбыўся канцэрт-віншаванне, прымеркаваны да Дня маці.
Яго падарылі матулям-медыкам адміністрацыя ўстановы і артысты Дзятлаўшчыны.
Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух павіншаваў сваіх абаяльных калег са святам:
– Быць мамай – гэта цяжкая штодзённая праца, стан душы, лад жыцця ў інтэнсіўным рэжыме дваццаць чатыры гадзіны сем дзён на тыдзень. Акрамя гэтага, ваша дзейнасць у бальніцы звязана з міласэрнасцю і дапамогай людзям. Вы моцныя, вы з усім паспяхова спраўляецеся. У Дзень маці, які смела можна лічыць вашым другім прафесійным святам, жадаю моцнага здароўя вам і вашым дзецям, удачы і мірнага неба.
У час святочнага мерапрыемства на імправізаванай сцэне ўшаноўвалі шматдзетных матуляў, якія працуюць у раённай бальніцы. Сярод іх ёсць асабліва “багатыя”: Ірына Храноўская – мама шасцярых дзяцей, Святлана Тадарэнка, якая выхоўвае пяцярых дзяцей, Інга Матук – матуля чацвярых дзяцей. З нагоды свята ім уручылі памятныя дыпломы і кветкі.
Песенныя падарункі мамам у гэты дзень дарылі Ганна Харлінская, Іван Кашко, Алена Варабей, Аксана Кашляк і Сяргей Малышчык.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…