У нядзелю, 19 снежня, у Дзятлава прыбыў Віфлеемскі агонь – скаўцкую эстафету перадалі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Запаліць агонь у галоўны храм горада прыйшлі прыхаджане і госці райцэнтра. Полымя сімвалізуе нараджэнне Збавіцеля, а таксама спакой, надзею і адзінства. Агонь запальваецца ў базіліцы Раства Хрыстова ў Віфлееме, а потым дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя) і перадаецца ў розныя краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Напярэдадні свята Божага Нараджэння святло запаленай свечкі набывае вялікі сакральны сэнс – менавіта з ім, што асвятліла грэшнае жыццё чалавека, асацыіруюць вернікі прышэсце на зямлю Хрыста.
Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула заклікаў прыхаджан бліжэйшыя пяць дзён захоўваць пост, прыходзіць да споведзі ў храм, разам памаліцца за матуляў, якія чакаюць нараджэння дзетак, за дзяцей і моладзь, студэнтаў і адступленне пандэміі. Ён запрасіў усіх на святочную імшу, прысвечаную Нараджэнню Хрыстоваму, і Калядны канцэрт, якія адбудуцца 25 снежня ў Дзятлаве. Запаліць ад лампады Віфлеемскі агонь можа кожны, хто прыходзіць у храм. Затым свечку з гэтым агнём людзі аднясуць дадому, дзе яна будзе гарэць на святочных сталах на Куццю ў вечар перад Раством Хрыстовым. Віфлеемскі агонь з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адправіцца ў іншыя каталіцкія храмы раёна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…
Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…
В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…
Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…