Categories: Падзеі

Ветэран Фёдар Шалесны: “Цяпер я добра жыву”

У невялікай вёсцы Лозкі нашага раёна ёсць прыкметны дом, які пазначаны беларускім, расійскім і савецкім сцягамі. І гэта не элементы дэкору, а патрыятызм, памяць гаспадара гэтага дома Фёдара Васільевіча Шалеснага пра сваё цяжкае мінулае.

Ён не па чутках ведае, што такое вайна. У гады Вялікай Айчыннай ён праяўляў адвагу, каб абараніць сваю Радзіму. Служыў з 1944 года на ІІ Беларускім фронце ў складзе 163-га стралковага палка, вызваляў акупіраваныя тэрыторыі.

– Я пачынаў служыць у Жытоміры, а потым мы накіраваліся ў Венгрыю, – распавядае Фёдар Васільевіч.

У Жытоміры тады яшчэ 20-гадовы Фёдар Шалесны навучаўся кулямётнай справе. У Венгрыі, куды ён трапіў пасля, развівалася «Будапешцкая аперацыя», мэта якой – разгром нямецкіх войскаў і вывад краіны з вайны.

Фёдар Васільевіч з цяжкасцю прыгадвае некаторыя падзеі са сваіх ваенных дзеянняў: у час аднаго з баёў ён быў моцна паранены і атрымаў кантузію. На шчасце, гэта не перашкодзіла яму паўнавартасна жыць пасля заканчэння вайны.

У 1945 годзе салдат вярнуўся дадому, у родныя Лозкі, дзе многае нагадвала яму пра дзяцінства. У гэтай вёсцы жылі і яго бацькі, якія нават уявіць не маглі, што страшны ваенны цяжар  зможа застаць іх сям’ю, іх вёсачку, іх краіну.

Фёдар Шалесны з дачкой Тамарай

— Цяпер я добра жыву, у мяне ўсё ёсць. Галоўнае, што вакол мяне ціха і спакойна, а яшчэ хутка са сваёй кампаніяй сустрэнуся, – жартаўліва кажа ветэран.

Мы гутарылі напярэдадні аднаго з важных для яго мерапрыемстваў – сустрэчай са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, дзе з нагоды Дня Перамогі ўжо не першы год запар збіраюцца тыя, каго ваенныя падзеі не абышлі бокам. Для Фёдара Васільевіча такая ганаровая цырымонія адбудзецца ўжо ў трэці раз, і яе ён звычайна вельмі чакае. Там ветэраны абменьваюцца сваімі ўспамінамі, болем, нават дасягненнямі. У Фёдара Шалеснага шмат медалёў і ордэнаў, і кожны з іх атрыманы сапраўды за вялікія заслугі.

Ветэран, багаты на гады, не скардзіцца на здароўе і стараецца спраўляцца з хатнімі справамі. У гэтым яму дапамагае і дачка Тамара, якая імкнецца як мага часцей праводзіць час з бацькам. Фёдар Васільевіч выгадаваў пяцёра дзяцей, і цяпер у дом да ветэрана з’язджаюцца не толькі дзеці, але і ўнукі, і праўнукі.

Навучэнцы Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы таксама не забываюць  адзінага ў вёсцы ветэрана, аказваюць яму дапамогу, віншуюць са святамі і арганізоўваюць для яго канцэрты-віншаванні.

Ні адно мерапрыемства, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне, у нашым раёне не праходзіць без удзелу Фёдара Шалеснага. У гэтым годзе ён, як і раней, будзе разам з дзятлаўчанамі святкаваць Дзень Перамогі і зноў сваім прыкладам, гісторыяй свайго лёсу пераканае нас, што няма нічога больш каштоўнага, чым чалавечае жыццё і мірнае неба над галавой.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

View Comments

  • Вялікі дзякуй ветэранам за Перамогу!

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago