На стадыёне “Колас” прайшла ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”

Напярэдадні Дня Перамогі на Дзятлаўскім стадыёне “Колас” прайшла традыцыйная раённая патрыятычная ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”. Прыняць удзел у мерапрыемстве і паспаборнічаць за званне самых лепшых прыехалі 13 школ раёна.

Гульня сабрала на спартыўнай пляцоўцы 13 каманд, каля 112 удзельнікаў. Гэта школьнікі ва ўзросце 13-14 гадоў. Амаль кожная школа прадаставіла каманду ў складзе 10 чалавек, куды ўвайшлі і юнакі, і дзяўчаты.

Творчы конкурс ваенна-патрыятычных песень “З іскрай у душы і верай ў перамогу” праходзіў у актавай зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ён сабраў вакол сябе прыхільнікаў музыкі. Тут свае здольнасці паказалі вакалісты і танцоры, якія стараліся ўжыцца ў сцэнічныя вобразы ваеннага часу.

Адным са спаборніцтваў стаў турнір інтэлектуалаў “Старонкі гісторыі Айчыны”. Як вядзецца, ваенна-патрыятычная гульня скіравана не толькі на выяўленне фізічнай падрыхтаванасці школьнікаў. Арганізатары сустрэчы прапанавалі камандам прыняць актыўны ўдзел у разумовым спаборніцтве, удзельнікі якога змаглі прадэманстраваць свае веды пра асноўныя падзеі ваеннага часу.

Са словамі прывітання на адкрыцці спаборніцтваў да ўдзельнікаў гульні звярнуліся галоўны спецыяліст адзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Ёда, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ДТСААФ Валянцін Варабей.

Адначасова праводзіліся спаборніцтвы “Да абароны айчыны гатоў” на самага меткага стралка, якія складваліся са стральбы і бегу на штрафную дыстанцыю. Стойкасць, вынослівасць і рвенне да перамогі дапамаглі юнакам і дзяўчатам у гэтым спаборніцтве прыйсці да фінішу як мага хутчэй.

Праграма мерапыемства ўключала ў сабе традыцыйны агляд строю і песні “Аты-баты ішлі салдаты з песняй на парад”. Маршыроўку пачалі з каманды “смірна!” . Тут увазе былі прадстаўлены:  ваенная выпраўка падлеткаў, камандная дысцыпліна, страявая падрыхтоўка, уменне зладжана маршыраваць ў калоне, правільнасць і дакладнасць выканання камандных загадаў.

Напрыканцы спаборніцтваў суддзі падвялі канчатковыя вынікі гульні. Пераможцай  “Зарніцы” стала каманда Гезгалаўскай школы, якая атрымала кубак і грамату Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”  за першае месца.

Віншуем пераможцаў!!!

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Читайте также:

«Ад помніка да помніка»: урачысты мітынг у Наваельні

Мітынг-рэквіем каля абеліска Славы ў Дзятлаве (+відэа)

Раённая эстафета “Ад помніка да помніка”. Урачысты мітынг у Гезгалах

Раённая эстафета “Ад помніка да помніка”. Урачысты мітынг каля помніка Героям Савецкага Саюза Я.Я. Фогелю і П.Г. Пятрову

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

18 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

18 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago