Ветэраны нябачнай вайны

Маштабы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС немагчыма паменшыць, як і мужнасць тых, хто з рызыкай для здароўя змагаўся з нябачным і непрадказальным ворагам – радыяцыяй. Нямала ліквідатараў аварыі, якія служылі або працавалі ў 30-кіламетровай зоне, ёсць і ў нашым раёне. Адзін з іх, жыхар вёскі Лявонавічы  Віктар Яраш, падзяліўся сваёй чарнобыльскай гісторыяй:

– У лістападзе 1986 года я быў прызваны ў райваенкамат на зборы, якія прадаўжаліся да мая 1987 года. Нас прывезлі ў Брагін, на ўскраіне якога знаходзілася вайсковая часць 11905, размясцілі ў палатках, размеркавалі па ўзводах і ротах. Кожную раніцу пасля сняданку было пастраенне, дзе вызначалі віды работ на дзень: мы выязджалі ў выселеныя вёскі, дзе даўно эвакуіравалі мясцовае насельніцтва і свойскую жывёлу. Там праводзілі дэзактывацыю – здымалі радыяактыўны грунт каля дамоў, выкошвалі сухую траву, збіралі з палеткаў пакінуты ўраджай і вывозілі ўсё ў магільнік. Паўсюль – страшная карціна: пустыя хаты, вуліцы, населеныя пункты, абнесеныя калючым дротам, якія ахоўвалі салдаты ўнутраных войск і міліцыя. На працягу службы мы працавалі ў вёсках Піркі, Малейкі, Савічы, Чырвоны Яр, Гдзень, а таксама ў вёсцы Кашоўка на тэрыторыі Украіны.

– Ці давялося наведаць саму Чарнобыльскую АЭС?

– Так, помню гэты дзень у падрабязнасцях. Раніцай 28 лістапада нас паднялі а пятай гадзіне раніцы, растлумачылі важнасць пастаўленай задачы і адвезлі на 4-ы энергаблок ЧАЭС. Там мы прыбіралі радыяактыўнае будаўнічае смецце і адвозілі ў магільнік, над якім у той час узводзіўся саркафаг. Мы там знаходзіліся 16 гадзін.

– Віктар Мікалаевіч, што за выява ў вашых руках?

– Гэта ікона, невядомая шырокаму колу людзей, называецца “Чарнобыльскі Спас”, створаная іканапісцам  Уладзіславам Гарэцкім і асвечаная ў Кіева-Пячэрскай лаўры ў 2003 годзе. Ікона была напісана ў памяць аб чарнобыльскай трагедыі, яе вобраз стаў святыняй для ўсіх, хто помніць страшную аварыю і шануе самаадданы подзвіг яе ліквідатараў. На іконе паказаны чарнобыльцы – жывыя і мёртвыя, з Госпадам Богам – суддзёй і Спасам. Гэта Божая людская раць, якая зберагла нашу зямлю і жыццё. Злева на іконе – душы памерлых чарнобыльцаў, справа – ліквідатары аварыі: пажарны ў рэспіратары, работнік станцыі, лётчык, медсястра. На гарызонце, за абрысамі саркафага, віднеецца зарыва ўсходу, у небе ляціць зорка Палын з адкрыцця Іаана Багаслова. На заднім плане – абпаленая зямля, на пярэднім – зялёная, якая ажывае. Раней да гэтага чалавека з Богам на іконах адлюстроўваць было не прынята. Толькі таму, што чарнобыльцы “не забі” выканалі, чужой крыві не пралілі, а сваёй не пашкадавалі, ім і выпаў такі гонар.

– Якім было ваша жыццё пасля Чарнобыля?

–  Звычайным, як ва ўсіх. Вярнуўся дадому, некалькі дзесяцігоддзяў працаваў вадзіцелем у калгасе “Слава працы”, цяпер – у прыватнай кампаніі. Жыву сям’ёй, домам, звычайнымі клопатамі. Але сувязь з ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС не згубіў, з’яўляюся членам Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ліквідатараў і інвалідаў чарнобыльскай катастрофы “Ветэраны Чарнобыля”, стараюся ўдзельнічаць ва ўсіх памятных мерапрыемствах. Мая асабістая гісторыя была апублікавана ў зборніку “Чарнобыльскі боль”, мяне запрасілі ў гасцініцу “Пекін” на прэзентацыю 4-га выдання зборніка, які пабачыў свет пры падтрымцы кітайскага пасольства ў Беларусі. У мінулым годзе разам з іншымі ветэранамі Чарнобыля ў гадавіну трагедыі мы наведалі Мінск, дзе ў Парку дружбы народаў ушанавалі памяць яе ахвяраў, усклалі кветкі да памятнага знака. Побач з ім размешчаны камень міру Хірасімы, да якога таксама ў гэты дзень прыйшла японская дэлегацыя.  Сёлета атрымаў запрашэнне паўдзельнічаць у раённых мерапрыемствах, прысвечаных Чарнобылю, якія пройдуць у Дзятлаўскай бібліятэцы.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, з асабістага архіва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Гаспадарскі падыход. Дзе ў Дзятлаве новы мост?

Незвычайны арт-аб’ект быў узведзены на вуліцы Чырвонаармейскай побач з кінатэатрам “Спадарожнік” сіламі работнікаў Дзятлаўскага РУП…

50 секунд ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Упэўнены, што перапісаць гісторыю не атрымаецца

25 чэрвеня дэлегацыя Дзятлаўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім і старшынёй раённага…

40 минут ago

Изменение подходов и новые инициативы. Василий Герасимов об ожидаемых результатах Форума регионов

Какие результаты приносит Форум регионов и какие планы на этот год, рассказал журналистам председатель Комитета…

57 минут ago

Аб выніках праверкі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пры праверцы аднаго з раённых упраўленняў капітальнага будаўніцтва, якое выконвае…

1 час ago

Прафарыентацыя. Школьнікам – пра сучасныя СМІ

Акунуліся ў свет сучаснай журналістыкі выхаванцы летніка “Расток” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя…

1 час ago

Малююць “Маладыя таленты Дзятлаўшчыны”

Навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў разам з педагогам Жаннай Лукашэняй, бацькамі, бабулямі і дзядулямі наведалі…

1 час ago