Весела і займальна дзеці праводзяць час у школьных лагерах

У Круцілавіцкай сярэдняй школе на зімовых канікулах працуе лагер “Весяльчак”.

Яго выхавацелі сумесна з работнікамі Данілавіцкага дома культуры ствараюць для дзяцей цудоўны настрой: праводзяць шмат гульняў, віктарын і забаваў.

Акрамя гэтага, наведвальнікі лагера пабывалі на экскурсіі ў горадзе Дзятлаве. Яны з задавальненнем павадзілі карагоды вакол галоўнай ёлкі, наведалі раённы музей і памятныя месцы райцэнтра.

***

Не менш цікава праходзіць адпачынак дзяцей у Новаяльнянскай сярэдняй школе ў лагеры “Лясная казка”. Кожны дзень у лагеры праходзіць насычана і цікава. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымаюць удзел у квэст-гульні “Снегавікі спяшаюцца на дапамогу”. Кожны дзень яны падарожнічаюць у казачную прастору, адкрываючы невядомую “сняжынку”, а іх павінна быць сем – па колькасці дзён знаходжання ў лагеры. Дзеці выконваюць не толькі забаўляльныя заданні, але і знаёмяцца з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, з традыцыямі Дзятлаўшчыны і іншае.

***

Адпачываюць з карысцю і навучэнцы Жукоўшчынскай базавай школы ў лагеры “Сонейка”. Яны пабывалі на экскурсіі ў Дзятлаўскім РАНС, дзе ім расказалі і паказалі, як працуе баявая тэхніка.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі рэзідэнцыю Дзеда Мароза і Снягурачкі ў Вензавецкім лясніцтве. Там яны з задавальненнем прынялі ўдзел у экалагічнай квэст-гульні “Ключы бабулі Зімы”.

***

Выхаванцы зімовай “Усмешкі” сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава пабывалі ў лялечным тэатры “Батлейка”, які арганізавала педагог А. Макарэвіч. Юныя гледачы з цікавасцю глядзелі і слухалі, як лялькі расказваюць гісторыю пра нараджэнне Хрыста, з’яўленне на небе першай зоркі і іншае.

Акрамя гэтага, для дзяцей была арганізавана экскурсія ў храм святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай. Іерэй Аляксей Сцепановіч азнаёміў усіх з правіламі паводзінаў у царкве, расказаў пра значэнне ікон, якія там ёсць, і пра тое. Для чаго людзі прыходзяць сюды.

***

Навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы ў час акцыі “Нашы дзеці” сумесна ГА “Беларускі саюз жанчын” арганізавалі збор прыгожых сукенак “Навагодняя казка для прынцэс”, якія перадалі ў Гродзенскі спецыялізаваны дом дзіцяці. Акрамя гэтага, валанцёры школы сумесна з прадстаўнікамі ГА “Белая Русь” і КСУП “Жукоўшчына” павіншавалі дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў з навагоднімі святамі і ўручылі ім падарункі.

Актывам ПА ГА “БРСМ” і саветам піянерскай дружыны быў арганізаваны крнкурс на лепшую чырвоную рукавічку – сімвал дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”.

***

У Раклевіцкай базавай школе працуе лагер “Сузор’е адкрыццяў”, дзе дзяцікожны дзень акунаюцца ў казачную краіну, у якой адбываюцца неверагодныя падзеі. Хлопчыкі і дзяўчынкі запаўняюць каляндар добрых спраў, удельнічаюць у акцыі “Упрыгожым школу разам”, у рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, у акцыі “Падзяліся цяплом сваім”. З задавальненнем выхаванцы лагера паглядзелі тэатральнае прадстаўленне “У палоне навагодняй казкі”, прынялі ўдзел у навагоднім квэсце “ Чараўніцтва зімовых забаў”, спадабаліся спартыўныя праграмы “Лыжы, санкі і канькі ў нашы лепшыя дзянькі”, тэматычная экскурсія ў школьны музей “Родны кут: час, падзеі, людзі”.  Вельмі цікавай была сустрэча з супрацоўнікамі Дэпартамента аховы, якія прыехалі разам са службовым сабакам. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

***

У дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава таксама пануе святочная атмасфера. У фае ўстановы аформлены выставы “Пошта Дзеда Мароза”, “Майстэрня Дзеда Мароза”, дзе можна ўбачыць творчыя сумесныя работы бацькоў і дзяцей. Гэта паштоўкі з прыроднага матэрыялу, тканіны, паштоўкі на драўлянай аснове, з бісеру і гузікаў, цацкі ручной работы, з пенапласту, паперы, шышак. На фоне выставаў жадаючыя могуць сфатаграфавацца.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

6 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

6 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

6 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

8 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

8 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

9 часов ago