З новага года – у новым памяшканні

З 1 студзеня служба “адно акно” райвыканкама “пераехала” ў новае памяшканне, размешчанае па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, 21 (будынак рэдакцыі газеты “Перамога”, уваход з тарца).

У якіх умовах цяпер будзе весціся прыём грамадзян, расказала галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно” Станіслава Ганчар:

– На сёння мы ажыццяўляем прыём заяваў ад грамадзян больш чым па 180 адміністрацыйных працэдурах. Для таго, каб забяспечыць яго камфортныя ўмовы, служба “адно акно” была пераведзена ў новае памяшканне, якое знаходзіцца блізка ад райвыканкама. У службе працуюць тры спецыялісты, на асобных, абсталяваных рабочых месцах, дзякуючы чаму забяспечваецца канфідэнцыяльнасць і добрыя ўмовы для наведвальнікаў.  Пачакаць прыёму можна на зручных пасадачных месцах, таксама можна пазнаёміцца з неабходнай інфармацыяй па рабоце службы, размешчанай на стэндах. Побач з будынкам ёсць паркоўка для аўтамабіляў, створаны ўмовы для доступу асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Графік работы службы “адно акно” застаўся ранейшым: з панядзелка па пятніцу з 8 да 17 гадзін, у сераду – з 8 да 20 гадзін без перапынку на абед. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэлефоне 2-71-61 або на адзіны нумар 142.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

5 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

5 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

5 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

7 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

7 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

8 часов ago