Усім нам знаёмы хатнія клопаты, у руціне якіх не заўсёды знаходзіцца час на тое, каб добра паесці.
Даводзіцца часта звяртацца да перакусу. І тут на дапамогу “прыходзіць” вядомы сакавіты і салодкі восеньскі плод – яблык. У некаторых ёсць свой сад, а да кагосьці гэтая жаданая і рознакаляровая садавіна трапляе на стол са спецыяльнага сельскагаспадарчага сада.
У нашым раёне ў КСУП “Жукоўшчына” вось ужо як два тыдні сакавіты плод збіраюць дзесяць паляводаў. Зусім нядаўна да іх далучыліся памочнікі з розных арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Ужо каля 40 чалавек працуюць у пладаносных яблычных садах, якіх у гаспадарцы два. Яны размешчаны на 60 гектарах: 7 займае малады, 53 – старэйшы. На 29 верасня ў гаспадарцы сабрана каля 80 % яблыкаў. Сярод гатункаў – “Антэй”, “Імрус”, “Алеся”, “Сябрына”. Збор восеньскіх пладоў у маладым садзе поўнасцю завершаны, садоўніцкая брыгада працягвае працу ў старэйшым. Разам з тым, 18 тон таварных яблыкаў ужо нарыхтаваны ў мясцовым сховішчы, 15 тон ападу здадзены на прамысловую перапрацоўку ў Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. Да сярэдзіны наступнага тыдня плануецца поўнасцю завяршыць збор яблыкаў.
Палявод КСУП “Жукоўшчына” Вячаслаў Шульц падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы:
– Ужо другі год запар з’яўляюся ўдзельнікам садоўніцкай брыгады. Нечаканыя і непрыемныя сюрпрызы надвор’я не маглі не адбіцца на сёлетнім ураджаі. У гэтым годзе ён не такі багаты, як у мінулым. Аднак салодкіх, сакавітых і вялікіх пладоў усё роўна хапае. Зрываеш з дрэва – так вока радуецца. Заўсёды стараюся выканаць план і сабраць паўтоны яблыкаў. Цёплае і сонечнае надвор’е, якое ўсталявалася з пачатку тыдня, зараджае добрым настроем і надае яшчэ больш энтузіязму ў працы. Радуе, што побач дружны і згуртаваны калектыў. Разам мы кожны дзень папаўняем садавінную скарбонку гаспадаркі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у вёсцы Зарой розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і…
Белорус Евгений Коваленок стал бронзовым призером чемпионата Европы по плаванию среди спортсменов с ограниченными возможностями,…
Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу…
Урадам Рэспублікі Беларусь была прынята Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Адной з ключавых яе…
Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…
17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята…