3 верасня ў горадзе Дзятлаве прайшоў велапрабег пад лозунгам «За любімую Беларусь».

Стартавалі веласіпедысты на стадыёне “Колас”. Іх далейшы маршрут пралёг па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, Русіна, Фрунзэ, Прытыцкага, Кірава, Міцкевіча. Завершыўся ён у кропцы старту.

З сабой у дарогу дзятлаўчане ўзялі дзяржаўныя сцягі, чыроныя і зялёныя паветраныя шары, сцяжкі з сімволікай грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  і тым самым выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю: за мір, стабільнасць і працвітанне.

Калону веласіпедыстаў суправаджалі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации