Сёння на Дзятлаўшчыне стартаваў раённы велазаезд.

У спратыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, спецыялісты Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, актыўныя спартсмены Дзятлаўшчыны. Старт велазаезду быў дадзены адразу пасля закрыцця ўрачыстай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга краіны.

Удзельнікі веламарафона адправілася па новай дарожнай велатрасе ў накірунку да аграгарадка Раготна, урачыстае адкрыццё якой адбылося летась. Працягласць трасы складае 26,7 кіламетраў.

Першым з вынікам 1.03.43 фінішыраваў Дзмітрый Абрамчык, на другім месцы з вынікам 1.04.56 –Сяргей Карнелік, трэцім з вынікам 1.08.03 да фінішу прыйшоў Дзмітрый Ёда. На чацвёртым месцы – Аляксандр Юргілевіч (1.14.50), на пятым – Уладзімір Ганчар (1.24.58), шостай фінішыравала Вольга Васіленка (1.32.56).

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации