Пытанне: ці прадугледжана адказнасць за знаходку чужой маёмасці?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:

– За прысваенне знойдзенай маёмасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 11.4 КоАП Рэспублікі Беларусь – штраф да пяці базавых велічыняў. У дадзеным выпадку гэта рэчы, па якіх можна ідэнтыфікаваць іх уладальнікаў (напрыклад, мабільны тэлефон). Калі ж чалавек, які знайшоў рэч, імкнецца высветліць, каму яна належыць, і здае знаходку ў аддзел унутраных спраў, ён вызваляецца ад адказнасці.

Практыка апошніх гадоў паказвае, што нават праваахоўнікам не заўсёды ўдаецца знайсці гаспадара згубленай маёмасці. У такім выпадку органы ўнутраных спраў праз шэсць месяцаў правядзення пошукавых мерапрыемстваў вяртаюць рэчы чалавеку, які іх знайшоў, і ён на законных падставах будзе імі карыстацца.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации