Пытанне: што прадугледжана за парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:

– Чыгуначны транспарт уяўляе сабой зону павышанай небяспекі. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна знаходзіцца пяць аб’ектаў чыгуначнага транспарту – дзве станцыі і тры прыпыначныя пункты.

АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што паводле арт. 18.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для іх перасячэння, прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічыняў. За падкладванне на чыгуначныя пуці прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху транспарту, – да 10 базавых велічыняў, за пашкоджанне пуцей – да 50-ці. Акрамя таго, артыкулам 18.3 КоАП РБ прадугледжана адказнасць і за парушэнне правілаў карыстання чыгуначным транспартам, за гэта можна атрымаць штраф да 10 базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации