Пытанне: якое пакаранне прадугледжана за выпуск або рэалізацыю недабраякаснай прадукцыі?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:

– Выпуск на таварны рынак або рэалізацыя спажыўцам недабраякаснай прадукцыі, загадзя здольнай прывесці да захворванняў або атручэнняў людзей або заведама забруджанай радыёнуклідамі звыш дапушчальных узроўняў, караецца накладаннем штрафу ў памеры ад дваццаці да трыццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці да двухсот базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічыняў. Ва ўсіх выпадках, акрамя штрафу, уся гэта прадукцыя будзе канфіскавана.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации