У рамках праекта “КУБ”. МедыяПрарыў” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў анлайн-трэнінг “Мастацтва інтэрв’ю: дыялог без скажэнняў”.

Да яго далучыліся самыя актыўныя ўстановы адукацыі раёна, і навучэнцы адразу ж пагрузіліся ў практыку журналісцкай работы.

Пачатак задала спецрубрыка “Антыфэйк-старт” і гульня “Святлафор фактчэкінгу”. Юныя карэспандэнты вучыліся чытаць пасты з сацыяльных сетак: па кароткіх фрагментах вызначалі, дзе праўда, паўпраўда, а дзе сапраўдны фэйк і пазначалі свой выбар.

Потым разам з вядучымі разабралі, якія дэталі выдаюць фэйк, напрыклад, адсутнасць спасылкі на афіцыйны дакумент або занадта трывожны загаловак.

Трэнінг супаў з пачаткам тэматычнай пяцідзёнкі грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ” – “Час лідараў”, якая праходзіць з 10 па 14 лістапада, і гэта невыпадкова: юныя карэспандэнты рыхтуюцца адлюстроўваць яе падзеі, а ідэі для сваіх відэаролікаў запісалі на папяровых самалёціках. Запушчаныя ў будучыню, яны хутка ператворацца ў сапраўдныя выпускі праекта “КУБ”. МедыяПрарыў”.

Ангеліна ВАНЧУК,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Чемпионат по волейболу
Чемпионат области по волейболу
ГрадусПлюс. Не так прыпаркаваўся. Што за гэта будзе?

Похожие публикации