Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:
– За абразу службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні службовых паўнамоцтваў асобай, не падпарадкаванай ёй па службе, прадугледжаны штраф у памеры ад дваццаці да трыццаці базавых велічыняў.
За тое ж дзеянне, учыненае ў публічным або друкаваным выступленні, або творы, які публічна дэманструецца, або ў сродках масавай інфармацыі, у інфармацыі, распаўсюджанай у сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання ці выдзеленай сетцы электрасувязі, прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да двухсот базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт, а для юрыдычнай асобы – штраф у памеры ад трыццаці да двухсот базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga