Пытанне: летам у нашым двары ў мікрараёне шматпавярховай забудовы часта збіраюцца шумныя кампаніі, ноччу гучна ўключаюць музыку, перашкаджаюць спаць, на заўвагі не рэагуюць. Ці магчыма паўплываць на такіх людзей?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:
– Калі шумная кампанія ў начны час здзяйсняе дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак і спакой грамадзян, за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічыняў. Таксама такім людзям могуць прызначыць грамадскія работы або адміністрацыйны арышт. Таму не спрабуйце вяршыць справядлівасць сваімі рукамі: калі дамовіцца з парушальнікамі спакою не атрымліваецца, выклікайце міліцыю або паведаміце свайму ўчастковаму інспектару. Пры неабходнасці да справы можа падключыцца інспектар па справах непаўналетніх, калі шумная кампанія складаецца з маладых людзей. Супрацоўнікі выедуць на месца, правядуць прафілактычную гутарку і, калі спатрэбіцца, складуць пратакол.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga