У сярэдзіне ХІІІ стагоддзя тэрыторыя раёна ўваходзіла ў састаў Навагрудскай зямлі, затым – Вялікага Княства Літоўскага. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай – 1795 год, яна ўвайшла ў састаў Расійскай імперыі Слонімскага павета Слонімскай губерні, з 1801 года –Гродзенскай губерні.
1708 год – у час Паўночнай вайны са Швецыяй у Дзятлаве стаялі на зімовых кватэрах галоўныя сілы рускай арміі на чале з А. Меньшыкавым.
1709 год – у студзені прыязджаў і прабыў тыдзень цар Пётр І.
1812 год – летам праз Дзятлава адступала на ўсход рускае войска 2-й арміі Баграціёна.
1915-1918 гады – тэрыторыю раёна акупіравалі войскі кайзераўскай арміі.
1919-1920 гады – яна былаакупіравана войскамі Польшчы.
1921-1939 гады – тэрыторыя раёна ўваходзіць у састаў Польшчы.
17-18 верасня 1939 года – часці Чырвонай арміі вызвалілі тэрыторыю раёна ад польскай акупацыі.
З 1939 года ўваходзіць у састаў БССР.
1941-1944 гады – тэрыторыя раёна акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
9 ліпеня 1944 года – яна вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Раён арганізаваны:
15 студзеня 1940 года ў саставе Баранавіцкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года – Гродзенскай вобласці. 25 снежня 1962 года раён расфарміраваны і ўвайшоў у састаў Слонімскага раёна. 6 студзеня 1965 года адноўлены ў саставе Гродзенскай вобласці.
У 1990 годзе пасёлку Дзятлава прысвоены статус горада.
Жыхары Дзятлаўскага раёна помняць і ганарацца сваімі знакамітымі землякамі. У ХVІІІ стагоддзі тут жыў і працаваў беларуска-польскі пісьменнік і драматург Ульрых Радзівіл, у вёсцы Страла ў ХІХ стагоддзі тварыў паэт Юльян Корсак. Памятаем знакамітага вучонага ХVІІІ стагоддзя ураджэнца Дзятлаўшчыны – архітэктара, мастака, філосафа ТомашаЖаброўскага, прафесара Віленскага ўніверсітэта. У Жыбартоўшчыне доўгі час жыў і працаваў знакаміты вучоны, этнограф, геолаг, нацыянальны герой Чылі Ігнацій Дамейка. Мастак Вікенцій Дмахоўскі – выхадзец з вёскі Нагародавічы – жыў і тварыў ў ХІХ стагоддзі. Ігнат Дварчанін з вёскі Погіры актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху ў гады белапольскай акупацыі, праявіў сябе таленавітым вучоным, філолагам, філосафам.
Падрыхтавала Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее