Пытанне: напярэдадні навагодніх і калядных святаў на вуліцы зноў становяцца чуваць выбухі петардаў. Наколькі законна іх выкарыстанне?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– Выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах, якое парушае спакой людзей, кваліфікуецца як дробнае хуліганства. Адказнасць за яго прадугледжана па артыкуле 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь – штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Да адказнасці прыцягваюцца падлеткі з 14-гадовага ўзросту, калі дзіця дадзенага ўзросту не дасягнула, прыцягнуць яго бацькоў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga