Пытанне: якая работа праводзіцца з тымі асобамі, якія былі заўважаны ў супрацьпраўных дзеяннях у жніўні 2020 года?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:

– Хоць прайшло ўжо пяць гадоў з таго часу, калі па краіне праходзілі масавыя беспарадкі, і не толькі на вуліцах, але і ў інтэрнэт-прасторы, работа праваахоўных органаў у гэтым кірунку не спыняецца і па сёння. Асобы, заўважаныя ў такіх дзеяннях, прыцягваюцца да адказнасці па артыкуле 19.11 КоАП РБ “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць”. У Дзятлаўскім раёне ў гэтым годзе за падобныя парушэнні на ўлік пастаўлены 13 асоб.

Яны ўсе праходзяць праз наш ізалятар часовага ўтрымання, дзе знаходзяцца да 48 гадзін, пакуль іх справу разглядае суд. Іх чакае пакаранне ў выглядзе штрафу да 20 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння (гэта можа быць мабільны тэлефон, планшэт, камп’ютар).

З мэтай прадухілення такіх супрацьпраўных паводзінаў абавязкова рыхтуецца інфармацыя па месцы работы гэтага грамадзяніна, каб кіраўнік прадпрыемства разгледзеў яго паводзіны на агульным сходзе і былі прыняты меры па недапушчэнні парушэнняў у далейшым. Акрамя гэтага, праваахоўнікі рэгулярна правяраюць такіх асоб па месцы жыхарства (не менш чым раз у месяц), ці не займаюцца яны падобным.

Варта адзначыць, што парушальнікамі могуць быць не толькі дарослыя. Нядаўна быў выяўлены факт распаўсюджвання непаўналетнімі свастыкі на тэлефонах. Інфармацыю пра іх накіравалі ў аддзел адукацыі для разбіральніцтваў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации