У Гродне прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў гандлю Беларусі.
Дзятлаўшчыну на ім прадстаўляла дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вольгай Жэлезоўскай.
Удзельнікаў свята віншавалі начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама Вольга Карачун і старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Станіслаў Жалудок.

Лепшым працаўнікам галіны былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Ганаровай граматай упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва адзначаны вадзіцель Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Сямён Кавальчук. Вадзіцельскі стаж Сямёна Сяргеевіча складае 41 год. У рабоце ён зарэкамендаваў сябе як сапраўдны прафесіянал, адданы выбранай справе.
Ірына СТЫРНІК
Фота ўдзельнікаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае