Пытанне: ці прадугледжана якая-небудзь адказнасць за тое, што дарослы купляе непаўналетнім алкаголь?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:

 – Аддзел аховы і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны шляхам купляння для іх алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, а таксама іншае ўцягванне асобай, якая дасягнула ўзросту васямнаццаці гадоў, заведама непаўналетняга ва ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва караецца штрафам у памеры ад 5 да 30 базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации