Пытанне: што рабіць, калі сусед курыць на лесвічнай пляцоўцы ў пад’ездзе нашага шматкватэрнага дома?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:
– Забарона на курэнне ў грамадскіх месцах замацавана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў”, у адпаведнасці з якім нельга курыць у ліфтах і дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў, інтэрнатаў, у тым ліку на балконах і лоджыях агульнага карыстання. Акрамя таго, у спісе забароненых для курэння месцаў – дзіцячыя пляцоўкі, межы тэрыторый навучальных установаў, грамадскага харчавання, на працоўных месцах, прыпыначных пунктах, ва ўсіх відах грамадскага транспарту, аўтамабілях і памяшканнях, калі ў іх ёсць дзеці да 14 гадоў, і іншыя аб’екты.
Адказнасць за курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў месцах, дзе яны забаронены ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, прадугледжана артыкулам 19.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – штраф да чатырох базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga